Беларусь і Грузія дасягнулі прагрэсу ў развіцці супрацоўніцтва

4 сентября 2017

Пра гэта сёння гаварыў на сустрэчы Кіраўнік нашай дзяржавы з віцэ-прэм'ерам, міністрам замежных спраў закаўказскай рэспублікі.

Летась тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў каля 73-х мільёнаў долараў. У параўнанні з 2015-м рост на 63 працэнты. Прычым, наш экспарт павялічыўся ў два з паловай раза. Узаемная эканоміка працягвае ісці ўверх. Сёлета тавараабарот ужо стаў большы на траціну. Беларусь гатова і надалей нарошчваць пастаўкі ў Грузію ўсіх відаў тавараў, асабліва прадукцыі машынабудавання. Аляксандр Лукашэнка сёння таксама падкрэсліў вялікую павагу і цікавасць у нашай краіне да грузінскага народа і яго культуры.

Было сёння і месца памятным мерапрыемствам. Госці ўсклалі вянок да манумента на плошчы Перамогі і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.