Беларусь гатовая пашыраць супрацоўніцтва з Хабараўскім краем

22 июля 2014

Пра гэта заявіў учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёну Вячаславам Шпортам. Гэта першы візіт кіраўніцтва Хабараўскага краю ў нашу краіну. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў бакоў ёсць патэнцыял для павелічэння тавараабароту. Беларусь гатовая ўдзельнічаць і ў рэалізацыі праграм развіцця рэгіёну, у прыватнасці, у стварэнні інавацыйнага кластара авія- і суднабудавання ў Хабараўскім краі.


У сваю чаргу Вячаслаў Шпорт адзначыў, што вопыт Беларусі ў самых розных сферах - ад транспарту да высокіх тэхналогій - важны для Хабараўскага краю. Асаблівую цікавасць выклікае сельская гаспадарка.


Візіт расійскай дэлегацыі сёння працягнецца. Госці наведаюць шэраг беларускіх заводаў і музей Вялікай Айчыннай вайны.