Беларусь гатовая працаваць з кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп"

2 августа 2016

Беларусь гатовая працаваць з кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп" і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на сустрэчы з гендырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам. Брэнд плануе пашырыць вытворчасць у нашай краіне і выконваць тут як мага больш заказаў. На сустрэчы абмяркоўвалася і магчымасць стварэння цягнікоў для трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна.

"Штадлер Рэйл Груп" прадоўжыць супрацоўнічаць з Белкамунмашам - закупліваць кампаненты для вытворчасці. І, магчыма, будзе развіваць партнёрства і з іншымі беларускімі кампаніямі. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць супрацоўніцтва з магілёўскай "Строммашынай".