Прэзідэнт: Беларусь гатова падзяліцца з Пензенскай вобласцю перадавымі тэхналогіямі ў многіх сферах

6 июня 2017

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна. Гэта першы візіт Івана Белазерцава ў Беларусь у якасці губернатара, аднак у нашай краіне ён ужо быў у складзе дэлегацыі чатыры гады назад. Менавіта таму размова са старту на сяброўскай ноце. Аляксандр Лукашэнка адзначае: Пензенская вобласць - даўні і надзейны партнёр Беларусі. Летась удалося пераламіць тэндэнцыю зніжэння тавараабароту - ён перавысіў 50 мільёнаў долараў. А сёлета за чатыры месяцы лічба вырасла і зусім у паўтара раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аднак можам больш. Лакаматыў развіцця супрацоўніцтва - прамысловая сфера. У рэгіёне развіта дылерская сетка брэндаў МТЗ, "Амкадор", Аршанскі інструментальны завод, "Гомсельмаш". Аднак гэта не ўвесь патэнцыял адносін.

Пачаўся візіт расійскіх гасцей з гістарычнай памяці - ускладання кветак да манумента Перамогі. У складзе дэлегацыі прамыслоўцы, буйныя бізнесмены і дэпутаты. Плануецца, што госці правядуць у нашай краіне шэраг сустрэч і заўтра наведаюць выставу "Белагра", бо Пенза - аграрны рэгіён з багатымі землямі. Сёння ў праграме візіту яшчэ і наведванне агракамбіната "Сноў".