Беларусь гатовая аказаць падтрымку Карэліі

11 ноября 2013
Беларусь гатовая аказаць падтрымку Карэліі ў аграрным сектары эканомікі і пастаўках спецыялізаванай тэхнікі. Пра гэта сёння ў Мінску заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Аляксандрам Худзілайненам. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ўзаемадзеянне можа быць дасягнута і ў лесапрамысловай галіне. Беларусь гатовая падзяліцца ўласнымі напрацоўкамі - ад тэхналогій да адпаведных кадраў.

У гутарцы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая падставіць плячо калегам і ў сферы жыллёвага будаўніцтва. Карэліі карысны беларускі вопыт праектавання і ўзвядзення не толькі жылля, але і інфраструктурных і сацыяльных аб'ектаў. Забеспячэнне патрэбнасцяў Карэліі ў аўтобусах, тралейбусах і камунальнай тэхніцы - яшчэ адна пасільная для Беларусі задача.