Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Сяргеем Шайгу

23 апреля 2013

Узаемадзеянне паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін ажыццяўляецца без якіх-небудзь праблем і з'яўляецца ўзорам у Саюзнай дзяржаве, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Бакі падкрэслілі адзінае разуменне мэтаў і задач у гэтай  галіне, абмеркавалі маючыя адбыцца сумесныя стратэгічныя вучэнні Захад-2013.


Па словах міністра абароны Расіі, сёлета ў Беларусі плануецца стварыць авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў. Сяргей Шайгу таксама паведаміў, што ў рамках узаемных дамоўленасцяў Расія плануе да 2015 года размясціць у Беларусі авіяполк са знішчальнікамі, а таксама паставіць чатыры дывізіёны С-300 для абароны паветранай прасторы.