Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым

12 мая 2014

Захаду не варта выкарыстоўваць Украіну ў якасці фактару ціску на Расію. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Асноўнай тэмай гутаркі стаў крызіс у суседняй краіне. На думку Кіраўніка дзяржавы, важна, каб Украіна не стала базай НАТА ля меж Беларусі і Расіі, бо гэта створыць дадатковую напружанасць у рэгіёне. Прэзідэнт выказаў меркаванне, што з часам ва Украіне ўсё стабілізуецца. Беларусь жа нацэленая на ўсебаковае супрацоўніцтва з суседняй дзяржавай.


Падчас гутаркі пра двухбаковыя адносіны сакратар Савета бяспекі Расіі падкрэсліў, што ў гэтай сферы праблем не існуе. На думку Мікалая Патрушава, Беларусь і Расія таксама актыўна ўзаемадзейнічаюць у шматбаковых фарматах, перш за ўсё ў АДКБ і на пляцоўцы СНД. Акрамя перамоў на вышэйшым узроўні, знайшлося месца і гістарычнай памяці. Мікалай Патрушаў сёння ўсклаў кветкі ля абеліска Перамогі і ўшанаваў хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.