Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Татарстана

12 декабря 2019
Давесці сумесны тавараабарот да двух мільярдаў долараў  маюць намер Беларусь і Татарстан. Сёння пра гэта гаварылі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік рэспублікі Рустам Мініханаў. Мінск і Казань добра знаёмыя адно аднаму ў эканамічным плане: гандлюем тэхнікай, шынамі, металамі. Сумесная праца  і ў нафтавым сектары. Актыўна супрацоўнічае рэгіён і з нашымі прамысловымі гігантамі: МАЗ, МТЗ, "Амкадор". За апошнія два гады сабраны дзве сотні аўтобусаў. 

Для прэзідэнта Татарстана гэта ўжо трэці візіт у Беларусь. Для нашай краіны гэта рэспубліка - адзін з самых надзейных партнёраў у Расійскай Федэрацыі. І акрамя такіх традыцыйных кірункаў, як машынабудаванне і нафта, ёсць цікавасць папрацаваць і ў лічбе. У прыватнасці, наладзіць узаемадзеянне нашага Парка высокіх тэхналогій і казанскага IT-цэнтра.

Дарэчы, у Мінска і Казані нямала агульнага: напрыклад, акцэнт на развіцці турызму і спорту. За апошнія гады сталіца Татарстана прыняла ўніверсіяду і матчы чэмпіянату свету па футболе. У нас прайшлі Еўрапейскія гульні. І абмен вопытам у гэтым кірунку  таксама можа быць карысны.