Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

27 июня 2019

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці - Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды. Высокай ацэнкі ўдастоеныя чатыры дзясяткі беларусаў.

Гэта педагогі і сацработнікі, рэальны сектар эканомікі, будаўнікі і навукоўцы, артысты і спартсмены. Іх поспехі і дасягненні фарміруюць імідж нашай краіны як у вачах суайчыннікаў, так і на сусветнай арэне. Аляксандр Лукашэнка з гонарам адзначыў, што ў зале сабраліся толькі адданыя сваёй справе прафесіяналы, хто робіць стаўку на моцную, паспяховую і стваральную Беларусь. Цырымонія адбылася напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты яшчэ адзін напамін, што за тое, якім будзе наша заўтра, адказны кожны з нас.

Іх асабістыя перамогі - гэта дасягненні ўсёй рэспублікі і фундамент незалежнасці нашай краіны. Госці адзначылі, гэтыя высокія ўзнагароды - далёка не завяршэнне кар'еры, гэта пачатак (для некаторых прысутных у зале працяг) таго шляху, па якім кожны дзень ідзе Беларусь: шляху да эканамічна паспяховай і незалежнай рэспублікі.

Большасць запрошаных у Палацы Незалежнасці ўпершыню. А таму перад пачаткам урачыстай часткі па традыцыі для гасцей правялі экскурсію. Яны даведаліся гісторыю з'яўлення будынка, наведалі асноўныя залы і зрабілі яркія фатаграфіі на памяць.