Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

5 июля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. У ганаровым спісе 39 чалавек. Гэта ўрачы, аграрыі, вайскоўцы, педагогі, людзі мастацтва, спартсмены, прадстаўнікі сілавых структур. Яны прымнажаюць славу мінулых пакаленняў, дэманструюць узорнае выкананне доўгу і асабістую мужнасць. Упершыню быў уручаны новы медаль - "За выратаванае жыццё". Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці і высокімі дзяржузнагародамі і адзначыў, што ўклад кожнага годнага грамадзяніна будзе адзначаны па заслугах.

Прадстаўнікам галін эканомікі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за прафесіяналізм і забеспячэнне высокіх паказчыкаў. Пасля цырымоніі гутарка працягнулася ў нефармальнай атмасферы. Для ўзнагароджаных арганізавалі экскурсію па Палацы Незалежнасці.