Аляксандр Лукашэнка: У сельскай гаспадарцы патрэбныя жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак

28 августа 2015

У сельскай гаспадарцы патрэбныя жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі, наведваючы Камянецкі раён. У другі дзень рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з выкананнем даручэнняў па навядзенні тэхналагічнага парадку на малочна-таварных фермах, далучаных да гаспадаркі "Белавежскі". А менавіта - "Абяроўшчыне" і "Расне". Апошнюю Прэзідэнт ужо наведваў у красавіку 2011-га. Тады гэта была адна з самых праблемных ферм гаспадаркі. І ўжо сёння на абедзвюх фермах Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі аўтаматызаваныя працэсы атрымання малака.

Пасля Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўнымі калектывамі гаспадаркі "Белавежскі". Узнімаліся як глабальныя, так і асабістыя тэмы. Супрацоўнікі СВК пыталі пра харчовую бяспеку, стрымліванне цэн у магазінах, а таксама змяненні ў сістэме адукацыі. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.