Аляксандр Лукашэнка працаваў на рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў Мінску

23 апреля 2016

Сёння ў Беларусі адбыўся рэспубліканскі суботнік. Гэта ўжо традыцыя. Добрая, патрэбная, дабрачынная. Агульнымі намаганнямі зрабіць двор, горад, краіну чысцейшай і прыгажэйшай. Заробленыя на суботніку грошы, як правіла, ідуць на стварэнне сацыяльна-значных аб'ектаў. Сёлета гэта будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Частку сродкаў аблвыканкамы накіруюць і на рашэнне праблемных пытанняў у рэгіёне. Вырашаць праблемы грамадой прасцей.

Прыняў удзел у суботніку і Кіраўнік дзяржавы. Сёння Аляксандр Лукашэнка працаваў на рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў Мінску. Брыгада Прэзідэнта выконвала працы па бетаніраванні маналітных жалезабетонных перакрыццяў. Але найперш Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам рэканструкцыі стадыёна. З падрабязнасцямі - Мікалай Стула.

З усіх спартыўных будынкаў Беларусі менавіта стадыён "Дынама" памятае самыя яркія ўражанні вялікага спорту. З амаль 80-гадовай гісторыі "Дынама", апошнія 20-ць голасам гэтай арэны з'яўляецца Леанід Бандаровіч.

Леанід Георгіевіч з дзяцінства і да гэтае пары жыве ад "Дынама" за 45 крокаў - сам лічыў неаднаразова. Прысвяціў стадыёну некалькі вершаў, памятае тут і Льва Яшына, памятае і часы, калі ў пераможным парыве гледачы не выконвалі пажарнай бяспекі. Тут не толькі гулялі ў футбол, у цэнтры Мінска ўжываліся гульня нумар адзін і каралева спорту - лёгкая атлетыка. "Дынама" перажыў пяць рэканструкцый. У музеі можна бачыць, як мянялася арэна пасля кожнай з іх. Хоць рэканструкцыя - не заўсёды правільнае слова.

Развіццё сталіцы прымушала змяняцца і галоўную спартыўную арэну Беларусі. Калісьці футбольнае поле з варотамі размяшчалася на вуліцы Кірава, дзе зараз праезная частка. Галоўнай адметнай асаблівасцю новага праекта стане дах, які пакрые 75% пасадачных месцаў.

Перад пачаткам прац на суботніку Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з планамі будаўнікоў і праекціроўшчыкаў. Рэканструкцыя "Дынама" вядзецца са студзеня 2015-га. Кіраўніку дзяржавы дакладваюць, што арэна ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прынялі рашэнне захаваць вядомую аркаду.

Пасля кладкі падагрэву пад газонам, "Дынама" можа выкарыстоўвацца не толькі лёгкаатлетамі, але і футбалістамі. Кіраўнік федэрацыі футбола дакладвае Прэзідэнту аб тым, матчы якой катэгорыі тут можна праводзіць.

Брыгада Прэзідэнта выконвае на аб'екце працы па бетаніраванні маналітных жалезабетонных безбалачных перакрыццяў. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам на аб'екце працуюць спартсмены, трэнеры, кіраўніцтва Мінска, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання. Пры такіх відах прац адзенне складана захаваць у чыстым выглядзе, ды і сонца прыпякала.

На суботніку выканалі вялікі аб'ём працы - скарыстана 30 машын бетону, у выніку заліта 240 кубічных метраў (з іх 140 - брыгадай Кіраўніка дзяржавы).

Пры рэканструкцыі "Дынама" прыйшлося на 60% знесці старыя падтрыбунныя памяшканні. Затое зараз тут з'явіцца двухузроўневая стаянка для аўтатранспарту. Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, запаўняльнасць арэны складзе 22 тысячы 320 месцаў. Для лёгкай атлетыкі - самы раз.

Дзесяціборац Андрэй Краўчанка вельмі рады, што са з'яўленнем сучаснай арэны ў Беларусь прыйдуць буйныя міжнародныя спаборніцтвы. Гаворыць, даўно пара. "Дынама" будзе прысвоена першая катэгорыя, паводле патрабаванняў ІААФ, што дазволіць праводзіць тут любыя спаборніцтвы, аж да чэмпіянату Еўропы.

Ні адзін спартыўны аб'ект нельга акупіць толькі за кошт спаборніцтваў, таму на "Дынама" плануюць пабудаваць памяшканні камерцыйнага карыстання, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, магазіны і іншае. Тут можна будзе праводзіць канцэрты і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы.

На наступны дзень пасля перамогі БАТЭ над "Баварыяй" у Лізе чэмпіёнаў "Дынама" закрылі на рэканструкцыю. У новым жыцці стадыёна будзе не толькі футбол - авацыі абавязкова заслужаць і лёгкаатлеты.