Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку

12 мая 2017

Стратэгічнае партнёрства на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку.

Як паведамляе прэс-служба беларускага лідара, з 13 па 16 мая ў Пекіне Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс - адзін шлях". Беларускі бок плануе выказаць прапановы для паглыблення і пашырэння партнёрства на Еўразійскім кантыненце. Акцэнт - на сумеснае мірнае ўзаемавыгаднае развіццё. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі. У прыватнасці, запланаваная сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дзе размова пойдзе пра далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносін. Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ў розных сферах, а таксама рэалізацыю найболей буйных і знакавых сумесных праектаў.