Аляксандр Лукашэнка ажыццяўляе рабочую паездку ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці

31 августа 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццяўляе рабочую паездку ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы ў гэтыя хвіліны наведвае адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў  "Азярыцкі-Агра", дзе яму даложаць пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці і Смалявіцкага раёна, а таксама  пра ход уборачнай кампаніі і палявых работ у цэлым па краіне і на тэрыторыі рэгіёна. У Мінскай вобласці гаспадаркі ўсіх катэгорый за студзень - ліпень дабіліся росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі  на 6 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў сельгазарганізацыях вырасла на 10,4 %. Падрабязнасці ўжо ў наступным выпуску.