Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Мінскі аўтамабільны завод

7 апреля 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Мінскі аўтамабільны завод. Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства. Прэзідэнт азнаёміцца з выставай найноўшых узораў тэхнікі. Пры наведванні Мінскага аўтамабільнага завода Кіраўніку дзяржавы таксама даложаць аб арганізацыі зборкі розных мадэляў аўтамабіляў і пашырэнні наменклатуры прадукцыі.