Аляксандр Лукашэнка з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць

12 августа 2018

На базе гаспадаркі "Александрыйскае" Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі навінку завода "Гомсельмаш" - мадэль GS 21-24.

На сённяшні дзень гэта самы магутны камбайн у Беларусі. Прапускная здольнасць 21 кілаграм збожжа за секунду дазваляе эфектыўна працаваць на палях з высокай ураджайнасцю. Тэхніка абсталяваная найноўшай электронікай, якая дае магчымасць кіравання па спадарожніку або па сігнале ад станцыі навядзення на Зямлі. Гэта значыць, машына кіруецца практычна без дапамогі вадзіцеля. Таксама падтрымліваюцца стандарты дакладнага земляробства, аўтаматычна падлічваецца ўраджайнасць і вільготнасць культуры. На выпрабаваннях у гаспадарцы "Александрыйскае" камбайн зарэкамендаваў сябе добра. Таксама Прэзідэнта цікавіла гаспадарчая дзейнасць ААТ "Александрыйскае", вытворчыя і фінансавыя паказчыкі. Пры добрых лічбах у цэлым на працы адбіваецца вялікая крэдытная нагрузка.

Акрамя таго, Прэзідэнт абмеркаваў са спецыялістамі асаблівасці працы аграхолдынга "Купалаўскае", магчымыя варыянты рэарганізацыі вытворчасці. А вось арыенцір на выкарыстанне насення айчыннай селекцыі датычыцца ўсіх сельгазарганізацый краіны. Ураджайнасць беларускіх сартоў збожжвых культур ужо значна вышэйшая за імпартныя.

Найбліжэйшыя задачы Прэзідэнта - надзейнасць складанай электронікі і максімальная лакалізацыя пры вытворчасці тэхнікі, а таксама навучанне механізатараў.