Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам адправіцца ў Грузію

22 апреля 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22-24 красавіка здзейсніць афіцыйны візіт у Грузію. У праграме візіту - перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў. Як плануецца, пасля афіцыйных мерапрыемстваў у Тбілісі Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя. У Батумі запланаваныя перамовы Прэзідэнта Беларусі са старшынёй Кабінета міністраў Аджарыі Арчыпам Хабадзэ.