Як адпачыць узімку з карысцю для здароўя?

9 января 2023

Гарналыжныя курорты Мінскай вобласці прапануюць правесці снежны сезон з карысцю для здароўя. Працуюць яны да позняга вечара. На пракат - абсталяванне, шлем, маска, а вось спецадзенне павінна быць сваё.

Адрэналін можна атрымаць і ад катання на квадрацыклах. Кошт залежыць ад дыстанцыі: можна выбраць ад 10 да 30 кіламетраў. Ёсць як дзённыя, вячэрнія, так і начныя катанні. Калі прыйшлі першы раз - пакажуць і навучаць.

Зрабіць адпачынак больш цікавым і насычаным можна ў кожным раёне па-свойму: гэта могуць быць і розныя квэсты, лыжы або, напрыклад, конныя прагулкі.