Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па аптымізацыі дзяржапарату

7 февраля 2017

Адміністрацыя Прэзідэнта павінна знаходзіцца ў авангардзе абнаўлення працы дзяржаўных органаў у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду па аптымізацыі дзяржапарату.

Яшчэ пры назначэнні кіраўніцтва Адміністрацыі беларускі лідар паставіў задачу рэфармаваць гэты орган улады. Асаблівую ўвагу нададуць выканальніцкай дысцыпліне. Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць неабходным павысіць ролю памочнікаў Прэзідэнта ў каардынацыі працы з рэгіёнамі і з усімі галінамі ўлады. Лідар яшчэ раз азначыў асноўныя патрабаванні па аптымізацыі Адміністрацыі.

Вынікам нарады стала рашэнне аптымізаваць састаў Адміністрацыі Прэзідэнта прыкладна на 30 працэнтаў. Гэты працэс першым чынам накіраваны на эфектыўнае вырашэнне задач дзяржапарату. Аптымізацыя фактычна адбудзецца з 1 мая.