Аляксандр Лукашэнка пратэсціраваў Мінскую кальцавую. Мэта Прэзідэнта - убачыць стан інфраструктуры і выконванне парадку

24 мая 2019

Сёння на Мінскай кальцавой быў заўважаны незвычайны "картэж": па МКАД у адным струмені з іншымі аўтамабілямі рухаўся аўтобус, у якім разам ехалі Кіраўнік дзяржавы, чыноўнікі і журналісты. Магістраль спецыяльна не перакрывалі, каб не ствараць ажыятажу і напружання на дарозе. Мэта Прэзідэнта - на свае вочы ўбачыць стан інфраструктуры і выконванне парадку. Акрамя таго, для Кіраўніка дзяржавы - гэта і магчымасць пазначыць сваё бачанне развіцця тэрыторый і падыходаў да добраўпарадкавання. А для кіраўнікоў розных узроўняў і журналістаў амаль 60 кіламетраў па сталічнай кальцавой - фактычна ўнікальны выпадак, калі можна ўбачыць у дэталях працу Прэзідэнта і зразумець сутнасць яго патрабаванняў, бо Аляксандр Лукашэнка сур'ёзна ставіцца да навядзення парадку і хвалюецца за кожны лапік зямлі.

Вядома, падтрымліваць парадак у краіне, за які так часта хваляць нас замежныя госці, можна толькі разам. Бо аднаму не пад сілу зрабіць краіну ідэальнай. Таму наш Прэзідэнт сваім прыкладам і паказвае астатнім, як важна трапятліва ставіцца да сваёй зямлі. Падключыцца да прац па добраўпарадкаванні павінен кожны. Тым больш, у трохгоддзе малой радзімы, а 2019-ы як раз прысвечаны азеляненню і навядзенню парадку. Гэта прыйдзецца дарэчы і напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, калі да нас прыбудуць тысячы гасцей. Але важна памятаць, што робім у першую чаргу для сябе.