У Прэзідэнта дзень кадравых рашэнняў

10 сентября 2013
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на аднаўленне статус-кво ў адносінах з расійскім бокам у калійнай сферы. Гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, прызначаючы новых паслоў Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Латвіі, Фінляндыі, Казахстане, Туркменістане і Узбекістане.

Ставячы задачы дыпламатам, Прэзідэнт даручыў выпрацаваць дакладныя крытэрыі ацэнкіі працы паслоў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх дзейнасць павінна прыносіць канкрэтныя вынікі для краіны не толькі ў сферы палітыкі, але, першым чынам, у эканоміцы.

І тут, узнімаючы калійную тэму, Прэзідэнт адзначыў, што мы поўныя рашучасці нармалізаваць гэтую сітуацыю. Прынамсі, Беларусь не супраць працаваць так, каб былі вялікія прыбыткі. Што для гэтага трэба зрабіць - цалкам зразумела, рэзюмаваў Прэзідэнт.

Таксама Прэзідэнт сёння даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў. Новаспечаных старшыняў Ушацкага і Дрыбінскага райвыканкамаў Віктара Родзіча і Алега Маслака Прэзідэнт прыняў асабіста. Дарэчы, Віктар Родзіч самы малады рэгіянальны кіраўнік. Яму ўсяго-та 32 гады, а ў падначаленні ўжо раён. Маладосць не перашкода, лічыць Прэзідэнт, патрэбная чалавечая сталасць і пачуццё кіраўніка.