Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка

3 февраля 2014

Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. На сустрэчы абмяркоўвалася крымінагенная сітуацыя ў краіне і прыярытэтныя кірункі працы органаў пракуратуры ў бягучым годзе. Кіраўнік дзяржавы таксама спыніўся на сітуацыі ў дрэваапрацоўчай галіне і даручыў пракуратуры звярнуць асабливую ўвагу на гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў.


Паводле інфармацыі Генеральнага пракурора, у мінулым годзе злачыннасць па краіне знізілася амаль на 5%, разам з тым павялічылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з хабарамі і перавышэннем службовых паўнамоцтваў. Гэты факт, па словах Генеральнага пракурора, звязаны з шэрагам прычын, у тым ліку, з павелічэннем раскрывальнасці дадзенага віду злачынстваў


Падчас сустрэчы Прэзідэнт паведаміў аб тым, што жадаў бы ў хуткім часе прааналізаваць вынікі дзейнасці за год усяго праваахоўнага блока. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што зараз ужо пачатая праца з сілавымі ведамствамі, ідзе маштабная праверка працы Узброеных сіл.