Аляксандр Лукашэнка дакрануўся да крыжа Андрэя Першазванага

29 июля 2013
Праваслаўныя імкненні стануць пачаткам інтэграцыйных працэсаў. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі. Прыбыўшы ў храм Усіх Святых, Аляксандр Лукашэнка дакрануўся да вялікай хрысціянскай святыні - крыжа Андрэя Першазванага. Пасля Кіраўнік дзяржавы адправіўся на сустрэчу з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і прадстаяцелямі памесных праваслаўных цэркваў. Звяртаючыся да іерархаў, Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што вера, якая ляжыць у аснове славянскіх культур, збліжае нас, а духоўны выбар, зроблены больш за 10 стагоддзяў назад, сёння набывае асаблівае гучанне.

У памяць аб знамянальнай даце Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл уручыў Аляксандру Лукашэнку статуэтку хрысціцеля князя Уладзіміра. Далей Кіраўнік дзяржавы разам з Патрыярхам Кірылам і Мітрапалітам Філарэтам правялі цырымонію гашэння маркі па выпадку 1025-годдзя Хрышчэння Русі.