Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Маскву

22 ноября 2016

Прэзідэнт Беларусі сёння накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск каля 10-ці раніцы і ўжо прыбыў у Маскву. Спачатку Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у храме Хрыста Збавіцеля прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе. Затым лідары дзвюх краін абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, палітычнага ўзаемадзеяння, інтэграцыйныя працэсы і сітуацыю ў свеце. Падрабязнасці рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Маскву глядзіце ў нашым наступным выпуску.