Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі

27 сентября 2013

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў, камандаванне, прафесарска-выкладчыцкі склад, слухачоў і курсантаў Камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь з 80-годдзем ВНУ.


У віншаванні гаворыцца, што за гады незалежнасці Беларусі інстытут пераўтварыўся са школы каманднага складу ў прэстыжную ВНУ з сучаснай навуковай і вучэбна-трэніровачнай базай, якая забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў для нашай краіны і замежных дзяржаў, з'яўляецца цэнтрам абучэння ў сферы бяспекі і грамадзянскай абароны.


Добрых слоў заслугоўваюць камандзіры і выкладчыкі інстытута, якія сваёй нястомнай шматгадовай працай змаглі дасягнуць высокай якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, заслужыць прызнанне і аўтарытэт сярод калег у іншых краінах. Менавіта дзякуючы вам Камандна-інжынерны інстытут па праву з'яўляецца адной з лепшых сярод профільных ВНУ Беларусі, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.