Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Бубку з 50-годдзем

4 декабря 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргея Бубку з 50-годдзем.


Для ўсіх нас Вы застаяцеся легендай сусветнага спорту, заслужыўшы сваімі непераўзыдзенымі дасягненнямі глыбокую павагу і папулярнасць сярод паклоннікаў Вашага спартыўнага таленту, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вашы шматгадовы вопыт, прызнаны аўтарытэт і адданасць алімпійскім каштоўнасцям і ідэалам служаць дастойным прыкладам для цяперашняга пакалення атлетаў у розных краінах.