Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Святлану Немаляеву

18 апреля 2017
"Дзякуючы прыроднаму абаянню, артыстызму і выключнаму акцёрскаму майстэрству Вы заваявалі шчырую любоў і прызнанне публікі не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў актрысе, каб яе плённая дзейнасць і надалей дарыла гледачам радасць і добры настрой, садзейнічала ўмацаванню культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі.