Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва В'етнама з Днём Незалежнасці

2 сентября 2017
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга, Генеральнага Сакратара Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга і в'етнамскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што нядаўні візіт у Беларусь Прэзідэнта В'етнама надаў значны імпульс развіццю ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. 

Аляксандр Лукашэнка таксама ўпэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам будуць паспяхова развівацца.