Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам

24 января 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга з 25-годдзем наладжвання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

"Прыемна адзначыць, што за гэты перыяд мы пабудавалі трывалую сістэму ўсебаковага супрацоўніцтва, заснаваную на адкрытасці, даверы і раўнапраўным узаемадзеянні", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам будуць і надалей умацоўвацца і развівацца на карысць абодвух народаў.


Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Чан Дай Куангу новых высокіх дасягненняў, моцнага здароўя і даўгалецця, а народу В'етнама - поспехаў і дабрабыту.