Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з Днём Незалежнасці

15 апреля 2021
"Гістарычныя лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплеценыя дзякуючы шматгадовым традыцыям самаахвяравання і падтрымкі. Наша сяброўства загартаванае памяццю аб узаемадапамозе падчас самых складаных выпрабаванняў, якія выпалі на долю чалавецтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну здароўя, падтрымкі ў грамадстве і поспехаў на палітычнай ніве, а жыхарам Ізраіля - мірнага неба, салідарнасці і хуткага пераадолення часовых цяжкасцяў.