Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі

17 марта 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.


Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны і плённае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ірландыяй будуць і ў далейшым умацоўвацца на карысць дзвюх краін.