Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Таццяну Дароніну з юбілеем

12 сентября 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Таццяну Дароніну.


Яркі талент, высокае прафесійнае майстэрства і вернасць выбранай справе дазволілі Вам стаць адной з самых вядомых актрыс сучаснасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Пад Вашым кіраўніцтвам Маскоўскі Мастацкі акадэмічны тэатр імя Максіма Горкага нязменна займае першыя пазіцыі ў тэатральным жыцці Расіі.


Хай і ў далейшым Ваша нястомная і плённая дзейнасць спрыяе развіццю культурных сувязяў паміж нашымі краінамі, дае імпульс умацаванню дружбы і супрацоўніцтва, - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.