Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар з Нацыянальным днём

18 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

"Пасля паспяховага візіту ў вашу цудоўную краіну ў мяне няма сумненняў у тым, што ў хуткім часе мы зробім усё магчымае для актывізацыі і пашырэння плённага беларуска-катарскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што традыцыі сяброўства і ўзаемнай павагі паміж Беларуссю і Катарам будуць і надалей спрыяць развіццю трывалых сувязяў ва ўсіх галінах.