Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Андрэя Праневіча з заваяваннем залатога медаля

14 сентября 2016
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Андрэя Праневіча з заваяваннем залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Здабыўшы першую ў гісторыі Беларусі залатую ўзнагароду па фехтаванні на інвалідных калясках, ты яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету, што наша Радзіма багатая на спартыўныя таленты, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Твая перамога, атрыманая ва ўпартым процістаянні з наймацнейшымі паралімпійцамі планеты, умацоўвае спартыўную славу Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрэю Праневічу і трэнерскаму калектыву нацыянальнай каманды моцнага здароўя і новых поспе