Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Мінскінтэркапс"

26 января 2018

Неабходна ўзяць пад жорсткі кантроль сістэму вытворчасці і абароту лекаў у Беларусі. Гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў падчас наведвання прадпрыемства "Мінскінтэркапс". Размова ішла наконт развіцця фармацэўтычнай галіны краіны. Сёння яна аб'ядноўвае 37 арганізацый і прадпрыемстваў. Дарэчы, больш за палову ўсіх прэпаратаў у беларускіх аптэках айчыннай вытворчасці. А вось імпарт трэба ўзяць пад кантроль.

Што да цэнаў на беларускія прэпараты, то 40 % з іх не перавышаюць 2 рублёў. Яшчэ 20 % можна купіць не даражэй за 4 рублі. Тым не менш на лекавым рынку застаецца праблема пасрэдніцтва. Вывучыць гэтае пытанне і дасканала разабрацца сёння даручыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вырабам лекавых прэпаратаў на мінскім прадпрыемстве. Зусім новая вытворчасць тут з'явілася ў 2016-м. Кампанія ўтрая павялічыла плошчы, абнавіла абсталяванне. Пашырыўся і спіс рынкаў збыту - нашы лекі купляюць В'етнам, Манголія, Таджыкістан, Ірак і іншыя краіны. Важна, што прадукцыя на 95 % імпартазамяшчальная. Эканомія на ўнутраным рынку для краіны - больш чым 10 мільёнаў долараў. За два апошнія гады прадпрыемства на 20 % павялічыла аб'ём вытворчасці. Створана больш як 70 новых рабочых месцаў.