Аляксандр Лукашэнка наведвае Мінскі трактарны завод

29 мая 2020
Мінскаму трактарнаму сёння - 74! У знакавы для прадпрыемства дзень на завод прыехаў Прэзідэнт. МТЗ уваходзіць у дзясятку сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе колавыя і гусенічныя трактары, мотаблокі, прапаноўвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу. Кожны 10-ты колавы трактар у свеце - беларускай вытворчасці. Каля 90 % машын ідзе на экспарт.


Каманда завода - гэта больш за 15 000 чалавек

Яшчэ 7 500 супрацоўнікаў працуе на прадпрыемствах холдынгу. Тут ні на хвіліну не спыняецца праца па абнаўленні мадэльнага раду тэхнікі. Сёлета з канвеера сышло больш за 10 000 трактароў. Сярод перспектыўных кірункаў развіцця "МТЗ-холдынгу" - мадэрнізацыя ліцейнай і стварэнне новай кавальска-штамповачнай вытворчасці. Прадпрыемствам распрацаваная і зацверджаная стратэгія развіцця да 2030 года. Яна ўключае развіццё вытворчых магчымасцяў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.


Кіраўнік дзяржавы знаёміцца з лінейкай машын, з тэхналагічным працэсам на канвееры


МТЗ працуе ўстойліва, ёсць нават вакансіі. На заводзе Аляксандр Лукашэнка адзначыў правільнасць прынятага ў Беларусі рашэння не спыняць у цяперашняй сітуацыі вытворчасці. Аб цяперашняй сітуацыі, аб тым, колькі палітыкі ў пандэміі, і аб працы прадпрыемстваў у няпростым становішчы -  наконт гэтага ішла размова ўжо на сустрэчы лідара з калектывам айчыннага прамысловага гранда