Аляксандр Лукашэнка падвергнуў рэзкай крытыцы работу Мінэнерга

17 апреля 2013

Энергетыкі стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве. Прэзідэнт Беларусі на нарадзе жорстка раскрытыкаваў работу профільнага міністэрства. Сур'ёзныя недахопы ёсць у інвестыцыйнай, экспартнай і тарыфнай палітыцы Мінэнерга. За 6 гадоў у развіццё галіны ўкладзена 7 мільярдаў долараў. Аднак паводле інфармацыі кантралюючых органаў, адпаведнай аддачы не атрымана. Нават у экспарце электраэнергіі Мінэнерга працуе ў мінус. Аляксандр Лукашэнка таксама зазначыў, што Мінэнерга як адно з ключавых ведамстваў дзяржкіравання карыстаецца цэлым шэрагам ільгот, але пры гэтым не нясе ніякай адказнасці за іх невыкананне. Рэзкай крытыцы падвергнуўся і ход рэалізацыі інвестпраектаў у энергетычнай галіне.