Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан

14 сентября 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан. Заўтра ў Душанбэ Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у саміце Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Плануецца, што прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана разгледзяць больш чым паўтара дзясятка пытанняў.

У прыватнасці, размова пойдзе аб праверцы гатоўнасці воінскіх кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ да выканання задач па прызначэнні, аб складзе і базіраванні Калектыўных авіяцыйных сіл. Разгледзяць прэзідэнты і бюджэт АДКБ на будучы год. Плануецца, што сёння вечарам пасля прылёту Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з таджыкскім калегам Эмамалі Рахмонам.