Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан

15 сентября 2016

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Заўтра ў Бішкеку беларускі лідар возьме ўдзел у юбілейным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Парадак дня прадстаўнічага форуму насычаны - эканоміка, бяспека, гуманітарнае ўзаемадзеянне. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць больш за 15 пытанняў. Асаблівая ўвага - адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій. Прама зараз у Бішкеку знаходзіцца наш карэспандэнт Сяргей Хамянтоўскі. У яго ўсе падрабязнасці.

Вось гэты "Беларус" з бішкекскай прапіскай ужо тысячны па ліку. Мадэрнізацыю машына-трактарнага парка Кыргызстана ў 2008 запусцілі беларусы. Падчас апошняга візіту ў Бішкек Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адкрыў зборачную вытворчасць МТЗ на Бішкекскім радыятарным заводзе. З-за эканамічнай сітуацыі ў краіне канвеер браў паўзу на пару гадоў. У студзені МТЗ і Мінсельгас Кыргызстана дамовіліся рэанімаваць зборку. Мінскія трактарабудаўнікі гатовыя пайсці на гнуткія схемы пастаўкі сваёй сельгастэхнікі ў лізінг.

Патрэбнасць Кыргызстана ў новай тэхніцы складае каля 7 тысяч адзінак. У перспектыве наш трактарны ў Цэнтральнай Азіі будзе выпускаць да паўтары тысяч машын за год. Для кіргізскіх фермераў гэта проста выратаванне. У якасці бонуса беларусы прапануюць сучасны сэрвіс і рыхтуюць інжынерныя кадры на базе Кіргізскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта.

Пасля таго як Мінск і Бішкек год таму (2015) цалкам аднавілі дыпадносіны, перапыненыя пасля дзяржаўнага перевароту ў Кыргызстане ў 2010, эксперты прадракаюць краінам новую эру эканамічнага супрацоўніцтва. Размяшчэнне ў Кыргызстане завода па зборцы беларускіх трактароў можа стаць адпраўным пунктам для раскрыцця патэнцыялу абедзвюх краін. Эксперты ўпэўнены, Беларусь і Кыргызстан не толькі вернуцца да максімальных значэнняў тавараабароту паміж краінамі, але і перасягнуць іх. Бо мы разам у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Заўтра ў Бішкеку вялікі палітычны дзень. І прысвечаны ён будзе не трэндаваму Еўразійскаму саюзу, а юбілею найстарэйшай постсавецкай інтэграцыі - Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Эканоміка, бяспека, гуманітарнае супрацоўніцтва. Парадак дня саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД уключае ў сябе больш за 20 пытанняў і, нягледзячы на святочную падставу, абяцае ўдзельнікам форуму вельмі напружаны рабочы графік. І шматлікія з прэзідэнтаў "клуба 11-ці", як яшчэ называюць СНД, прыляцелі ў Бішкек загадзя, каб дэталёва падрыхтавацца да саміту. Сярод тых, хто прыбыў у сталіцу Кыргызстана напярэдадні, Прэзідэнт Беларусі.

З афіцыйнымі візітамі Аляксандр Лукашэнка наведваў Кыргызстан двойчы - у 2001 і 2008 гадах. Яшчэ часцей сустракаўся з кіраўніцтвам гэтай цэнтральнаазіяцкай рэспублікі на палях розных самітаў. Вось і заўтра, як чакаецца, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч са сваімі калегамі па СНД. Чвэрць стагоддзя ў Садружнасці вырашылі адзначыць без пампезнасці. Замест юбілею - думы пра будучыню. Галоўнае пытанне сёння - гэта адаптацыя СНД да новых рэалій у эканоміцы, бяспецы і гуманітарнай сферы. Пасля шматгадовага застою Садружнасць як ніколі мае патрэбу ў рэфармаванні.