Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму "ТІБО-2017"

17 апреля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017". 

"Сёння інфармацыйныя тэхналогіі ўкараняюцца паўсюдна і кардынальна ператвараюць усе сферы жыццядзейнасці чалавека. Высокая хуткасць і паспяховасць працэсаў лічбавай трансфармацыі ў галінах - залог устойлівага развіцця краіны, канкурэнтаздольнасці эканомікі і росту дабрабыту грамадзян. Таму дынамічнае развіццё ІТ-сферы ўваходзіць у лік важнейшых задач для нашай дзяржавы", - гаворыцца ў прывітальным пасланні. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за многія гады форум "TIБO" зарэкамендаваў сябе як адна з найбольш паспяховых пляцовак для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дзе разам з беларускімі кампаніямі прымаюць удзел карпарацыі з сусветнымі імёнамі.