Аляксандр Лукашэнка: падаткаабкладанне павінна быць лагічнае

17 февраля 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным пакінуць падатковыя льготы толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці. Гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі. Павінен дзейнічаць прынцып, калі ўсе суб'екты гаспадарання працуюць у роўных умовах. Паводле слоў Прэзідэнта, падатковыя льготы патрэбныя, каб стымуляваць прыярытэтныя віды дзейнасці і дамагчыся важкай аддачы. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, для ўдасканалення падатковай сістэмы ў апошні час зроблена нямала. Скарацілася колькасць падаткаў, спрасцілася адміністраванне. Разам з тым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: частыя змены ў сферы падаткаў недапушчальныя. Падаткаабкладанне павінна быць максімальна простае, зразумелае кожнаму і лагічнае.

Па выніках нарады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна ўзмацніць дыялог паміж урадам і бізнесам. Дзякуючы чаму змены падатковага заканадаўства будуць больш прадказальныя і зразумелыя для дзелавой супольнасці.