Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся аб асабістай сустрэчы да заканчэння гэтага года

11 ноября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка напярэдадні па ініцыятыве ўкраінскага боку правялі тэлефонную размову. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня двухбаковых адносін, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Нягледзячы на зніжэнне апошнім часам двухбаковага тавараабароту, існуе станоўчая дынаміка, якую неабходна замацаваць. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся аб асабістай сустрэчы. Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Украіны дадзена даручэнне вызначыць дату для правядзення мерапрыемства на вышэйшым узроўні да канца гэтага года.

Акрамя таго, Пётр Парашэнка прынёс выбачэнні за інцыдэнт з грамадзянскім самалётам авіякампаніі "Белавія" і праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі, што вінаватыя пакараныя. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што адпаведныя службы ў найбліжэйшы час правядуць кансультацыі аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі для прадухілення такіх інцыдэнтаў надалей.

Прэзідэнты абмеркавалі і арганізацыю работы па мірным вырашэнні канфлікту ва Украіне. Беларускім бокам створаныя неабходныя ўмовы для прадукцыйнай працы трохбаковай кантактнай групы. Пётр Парашэнка ў сувязі з гэтым выказаў поўнае задавальненне і падзяку Беларусі за садзейнічанне.