Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Вадзіму Такмянёву

14 февраля 2015

Цікавасць да беларускага боку, які прымаў саміт "нармандскай чацвёркі", праяўляюць і іншыя расійскія тэлеканалы. Так, сёння закуліссе гістарычнай сустрэчы паказалі і ў эфіры НТБ у праграме "Цэнтральнае тэлебачанне". Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Вадзіму Такмянёву. Падчас размовы Прэзідэнт падзяліўся ў тым ліку і сваімі ўражаннямі па выніках перамоў лідараў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў і пра некаторыя пратакольныя асаблівасці правядзення сустрэчы "нармандскай чацвёркі". Здымачная група пабывала ў залах, дзе вяліся гістарычныя перамовы, і нават на кухні Палаца Незалежнасці, пакаштаваўшы беларускія стравы - такія ж, якімі частавалі кіраўнікоў дзяржаў.