А.Лукашэнка: Усе гандлёвыя структуры незалежна ад формы ўласнасці павінны працаваць у роўных умовах

9 февраля 2016

Усе гандлёвыя структуры незалежна ад формы ўласнасці павінны працаваць у роўных умовах, а сама сістэма павінна быць сумленнай і празрыстай.

Такое патрабаванне сёння агучыў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам Міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча. Мінгандлю трэба выпрацаваць новую сістэму працы, бо пакуль сфера гандлю застаецца без належнага кантролю. Неабходную прававую базу трэба падрыхтаваць на працягу першага квартала. Асноўная на сённяшні дзень задача - гэта абарона ўнутранага рынку, пры роўных умовах для ўсіх удзельнікаў і развіцці канкурэнцыі. Падчас сустрэчы асаблівую ўвагу надалі тэмам развіцця тавараправоднай сеткі ў рэгіёнах, павышэння долі айчынных тавараў на ўнутраным рынку і пытанням цэнаўтварэння.

На сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні, звязаныя з развіццём прадпрымальніцтва. У прыватнасці, тэма сертыфікацыі тавараў. Гандляваць дазволена толькі тым, хто сабраў усе без выключэння неабходныя дакументы, - такая пазіцыя дзяржавы.