А. Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды напярэдадні Дня народнага адзінства

14 сентября 2021

Новая традыцыя ў гонар вялікага свята. Сёння ў Палацы Незалежнасці ўпершыню ўручалі дзяржаўныя ўзнагароды напярэдадні Дня народнага адзінства.

Прафесіяналы сваёй справы

Уладальнікі ўзнагарод - сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Артысты, навукоўцы, педагогі, фінансісты, аграрыі, вайскоўцы. Кожны на сваім фронце, але разам робяць максімум, каб краіна паступальна развівалася. Экскурсія па галоўных залах Палаца Незалежнасці таксама сімвалічная. Усё гэта таксама зроблена беларусамі і ўжо прасякнута гісторыяй вялікіх рашэнняў і дасягненняў.

Захаваць краіну для будучых пакаленняў

17 верасня 1939 года - важная вяха ў гісторыі фарміравання беларускай нацыі. Уз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі стала лёсавызначальным для нашай краіны, якая ўжо потым прайшла самую кровапралітную ў гісторыі вайну, палітычныя, эканамічныя ўзрушэнні.

Сёння мы проста абавязаны захаваць сваю Беларусь для будучых пакаленняў.

Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды напярэдадні Дня народнага адзінства

А кульмінацыя - гэта, вядома, прызнанне асабіста ад кіраўніка дзяржавы. Урачыста і заслужана.

Амаль чатыры дзясяткі самых дастойных беларусаў сёння атрымалі свае ўзнагароды. Шматгадовая ўпартая праца і вынік, якім па праве ганарыцца краіна!