А.Лукашэнка: Развіццё сяла ў Беларусі неабходна падняць на новы ўзровень

12 ноября 2016

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, якая сёння прайшла ў гарадскім пасёлку Копысь Віцебскай вобласці. На сустрэчы падрабязна абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў. Пры гэтым гутарка адразу выйшла на маштабы ўсёй краіны. Пытанне ў тым, якім чынам прасунуць айчынны аграпрамысловы комплекс на наступную ступень развіцця і павысіць эканамічную эфектыўнасць сельскай гаспадаркі.

На нарадзе ў Копысі абмяркоўваліся, у прыватнасці, планы па далейшым развіцці вытворчай сферы некалькіх аграгарадкоў Шклоўскага раёна. Прапануецца стварыць комплексную інтэграваную структуру на базе акцыянерных таварыстваў "Амкадор-Шклоў", "Новае юбілейнае" і "Вялікія Славені". Гэтыя сельгаспрадпрыемствы сярэдняга ўзроўню, не перадавікі. Таму вопыт такога аб'яднання будзе карысны аграрыям і мясцовым уладам ва ўсіх рэгіёнах краіны. Для рэалізацыі патрэбны пэўныя фінансавыя сродкі. Прэзідэнт адзначыў, што да праекта можа быць падключаны інвестар, які зможа рэалізаваць ідэю сельгаспрадпрыемства холдынга будучыні.

Сёння Прэзідэнт наведаў у Копысі і цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, які быў адкрыты пяць гадоў таму па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Тут працуюць ганчары, майстры па саломапляценні, вышыўцы, ткацтве і лозапляценні. Большую частку мастацкай прадукцыі рэалізуюць у салоне-магазіне ў Копысі. Майстры актыўна ўдзельнічаюць і ў розных выставах. Прэзідэнт адзначыў, што цэнтр народнай творчасці і рамёстваў можа самастойна зарабляць і развівацца больш актыўна.