А. Лукашэнка гатовы абмяркоўваць рэформу грамадска-палітычнага жыцця краіны

9 сентября 2020
У найбліжэйшы час з'явяцца прапановы па рэформе Канстытуцыі з улікам сённяшніх рэалій. Напярэдадні ў інтэрв'ю расійскім СМІ Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яму ўжо далі два варыянты абноўленага галоўнага закона краіны. Аднак, на яго думку,  там былі недастаткова глыбокія змяненні. Зараз група спецыялістаў працуе над трэцім варыянтам дакумента.

У ім, лічыць беларускі лідар,  неабходна пераразмеркаваць паўнамоцтвы  паміж органамі ўлады, але пакінуць моцную ролю прэзідэнта. Што датычыцца парламента. Перш чым уводзіць партыйную або партыйна-мажарытарную сістэму,  важна стварыць сапраўдныя партыі. Аляксандр Лукашэнка не адмаўляе і датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, але пасля прыняцця новай Канстытуцыі. А вось што датычыцца дыялогу, абмяркоўваць рэформу грамадска-палітычнага жыцця публічна прэзідэнт гатовы. І гэту размову трэба пачынаць знізу.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў пра негатыўны ўплыў Telegram-каналаў, не выпрацаваны спосабы, каб эфектыўна супрацьстаяць гэтаму ўздзеянню. Асабліва ўразлівае, на думку прэзідэнта,  маладое пакаленне. Падзяліўся з расійскімі журналістамі кіраўнік дзяржавы і ўнутранымі прычынамі пратэстаў у Беларусі. Поўная версія вялікага інтэрв'ю ўжо выйшла ў эфір у нашых калег. Тэлеверсію глядзіце сёння пасля "Панарамы".


Тэгі:

#Выборы 2020