А.Лукашэнка: Дзейнасць работнікаў культуры спрыяе захаванню духоўнасці беларускага народа

9 октября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам культуры Беларусі з нагоды іх прафесійнага свята.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёлета свята адзначаецца з асаблівай урачыстасцю ў сувязі тым, што 2016 год у Беларусі аб’яўлены Годам культуры. "Ваша дзейнасць спрыяе захаванню духоўнасці, маральных і эстэтычных ідэалаў беларускага народа. Захоўваючы і прымнажаючы ўсё лепшае, што назапашана на працягу стагоддзяў, вы садзейнічаеце папулярызацыі айчыннага мастацтва і прылучэнні да яго маладога пакалення", - гаворыцца ў віншаванні. "Дзякуючы вашай стараннай штодзённай працы нацыянальная культура актыўна развіваецца. Адраджаюцца народныя традыцыі і рамёствы, ствараюцца новыя творы, набывае майстэрства таленавітая моладзь, а вашы лепшыя дасягненні прыносяць Беларусі сусветную вядомасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам культуры невычарпальнага натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.