А. Кабякоў: У Беларусі і Пскоўскай вобласці ёсць усе ўмовы для павелічэння агульнага тавараабароту

3 июня 2015

Такое меркаванне сёння выказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам вобласці Андрэем Турчаком. Летась тавараабарот склаў каля 160 мільёнаў долараў. На думку бакоў, палепшыць паказчыкі можна па многіх кірунках: у харчовай, сельскагаспадарчай і будаўнічай сферах.

Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы традыцыйна можам прапанаваць Пскоўскай вобласці шырокі спектр грузавой, спецыяльнай, будаўнічай тэхнікі. Мы можам прапанаваць шырокі спектр будаўнічых матэрыялаў, тым больш, што адлегласці ў нас зусім невялікія, таму цалкам лагічна нам разлічваць на працу ў гэтых кірунках".

Андрэй Турчак, губернатар Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі: "Нас цікавіла праца са свабоднымі эканамічнымі зонамі".

Бакі пацвердзілі свае намеры аб стварэнні гандлёвага дома беларускіх тавараў у Пскове. Там будзе прадавацца толькі прадукцыя нашых вытворцаў.