А.Лукашэнка: Беларусы сваёй працай і талентам робяць жыццё лепшым, забяспечваючы дабрабыт роднай краіны

9 октября 2015

Беларусы сваёй працай і талентам, ініцыятывай і майстэрствам робяць жыццё лепшым, забяспечваючы дабрабыт роднай краіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. Урачы, педагогі, спартсмены, артысты. У ліку ўзнагароджаных 39 беларусаў. Шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі людзі ў пагонах. Менавіта на іх плечах бяспека і абароназдольнасць, а значыць, і незалежнасць Беларусі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, асабліва прыемна, што высокіх узнагарод удастоеныя людзі, якія праявілі сапраўдную гераічнасць, рызыкуючы сабой дзеля выратавання чалавечых жыццяў.

Асобныя словы падзякі прагучалі ў адрас шматдзетных маці, якія выхоўваюць дзяцей. За выкананне высокай місіі яны атрымалі знакавую ўзнагароду - ордэн Маці. Усім прысутным Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за вялізны ўклад і тую ролю, якую кожны выконвае ў дзяржаўным будаўніцтве, эканоміцы, прамысловасці і культуры.